Археалагічнае акно, новая элементы экскурсій і панікадзіла. Як абнаўляецца Каложская царква

У мінулым годзе ў Каложскай царкве завяршыліся ўнутраныя рамонтныя работы. І пра вялікія ператварэнні старажытнай Каложы проста ў храме да нядаўняга часу распавядала фотавыстава з ілюстрацыяй кожнага з этапаў работ, піша «Гродзенская праўда».

Работы пачаліся ў кастрычніку мінулага года. Сродкі на капітальны рамонт драўлянай сцяны храма былі вылучаныя з фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва. Адным з самых складаных этапаў тады стала выраўноўванне каркаса да праектных адзнак. Драўляную сцяну прыпаднялі ўверх на 30 сантыметраў і на такую ж адлегласць ссунулі ўнутр храма. Былі ўзмоцненыя існуючыя падмуркі, заменены вокны і дзверы.

На пачатку мінулага года будаўнікі выйшлі на фінішную прамую па ашалёўцы знешняй сцены, і царква XII стагоддзя паўстала ў абноўленым выглядзе перад гараджанамі і гасцямі абласнога цэнтра. Было выканана і добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол храма, а ў снежні тут завяршыліся ўнутраныя работы.

Драўляныя элементы зрабілі з даўгавечнага дуба

У столі абнавілі ашалёўку. Узведзены балкон для пявучых і свячная скрыня, змантаваныя лесвіцы на балкон і з балкона на бакавую галерэю. Рамонтныя работы праводзілі спецыялісты ААТ «Гроднажылбуд», а ўсе драўляныя элементы цяпер выкананы з даўгавечнага дуба.

— Акрамя таго, праведзена кансервацыя некалькіх участкаў скляпенчатай столі, якія захаваліся ў алтарнай частцы, дзе пры дэталёвым вывучэнні адкрыліся некалькі расколін, — дадае галоўны архітэктар праекта ўнутраных рамонтных работ інстытута «Гроднаграмадзянпраект» Алена Шчасная.

Абнавілі часткова і функцыянальныя элементы дэкору — цэнтральную люстру, ці панікадзіла XIX стагоддзя, якая першапачаткова выпраменьвала святло з дапамогай запаленых свечак. Пазней прама па-над ёй былі падведзены правады, і на змену свячному прыйшло электрычнае асвятленне. Гродзенскія спецыялісты ААТ «Белкард» бясплатна ачысцілі каложскае панікадзіла і схавалі праводку — зараз яна стала незаўважнай.

Новыя элементы экскурсій

Цяпер рыхтуюць і новы элемент экскурсій — археалагічнае акно. Частка падлогі будзе пакрыта трывалым шклом: пад ім прыхаджане і наведвальнікі царквы змогуць разгледзець падмурак, а таксама рэшткі некалі страчанай старадаўняй калоны храма.

Раскрылі аснаванне левай заходняй калоны яшчэ ў 80-я гады мінулага стагоддзя, але ўбачаць яе толькі цяпер. Ніша з фрагментам калоны ніжэй узроўня падлогі будзе падсвечана, а ўдаратрывалае шкло тут плануюць усталяваць ужо ў студзені.

Асвячэнне храма архіепіскапам Гродзенскім і Ваўкавыскім Арцеміем пройдзе 13 студзеня ў 10.00.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025