Чарговую спробу ўвозу на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза буйной партыі асабліва небяспечных наркотыкаў папярэджаная супрацоўнікамі Гродзенскай рэгіянальнай мытні ў пункце пропуску “Брузгі”.
Легкавы аўтамабіль, якім кіраваў жыхар Еўрасаюза, агледзелі з прымяненнем інспекцыйна-надгляднага комплексу: сканаграмы, кіналагічнай службы і газааналізатара. З абсталяванага ў маторным адсеку аўтамабіля тайніка вынялі тры скруткі з парашкападобным рэчывам белага колеру, упакаваным у чорны паліэтылен, агульнай вагой каля 2,5 кг.
https://youtu.be/BqscnJDFLJM
Наступная экспертыза ГКСЭ Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці пацвердзіла, што парашкападобнае рэчыва змяшчае ў сваім складзе асабліва небяспечны наркатычны сродак какаін.
У дачыненні да асобы, што незаконна перамяшчала праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза наркатычныя сродкі, мытняй распачата крымінальная справа па ч.2 ст.328-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. У якасці меры стрымання грамадзянін змешчаны пад варту.