Чатыры дзіцяці нарадзіліся першага студзеня ў Гродзенскім абласным клінічным перынатальным цэнтры і адно дзіця — у бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, паведамляе «Гродна Плюс».

У Гродзенскім абласным перынатальным цэнтры год пачалі хлопчыкам — ён нарадзіўся пад залпы салютаў у 01.05, вага малога — 3150, рост — 50 сантыметраў. Гэта чацвёртае дзіця ў яго мамы, Кацярыны. Хлопчыка вырашылі назваць Віталём.

— У бальніцу я паступіла 30 з болем у спіне, а нараджаць я пайшла 31 дзесьці ў 22.30. Нарадзіла ў гадзіну ночы першага. У мяне ёсць трэці сын, 14 кастрычніка, на дзень маці нарадзіўся. І вось гэты так па даце, на Новы год, — кажа Кацярына Балтрукевіч, пацыентка Гродзенскага абласнога клінічнага перынатальнага цэнтра.

youtu.be/fCQ2iqDXuQE