Пасля абвалу столі ў сталічным ГЦ «Арэна Сіці» было праверана каля 1000 гандлёвых цэнтраў па ўсёй Беларусі. Недахопы знайшлі ў 5% з іх, але і яны ўжо ліквідаваны, піша «Вячэрні Гродна».
Праверка гіпсакардонных канструкцый праводзілася з 19 лістапада мінулага года. Яе мэтай было не дапусьціць НЗ, аналагічных таму, якое адбылося ў «Арэна Сіці». Усяго было абследавана каля 1000 гандлёва-забаўляльных цэнтраў.
Як распавёў афіцыйны прадстаўнік МНС Віталь Навіцкі, у большасці выпадкаў гаворка ідзе пра дэфекты, якія ўзніклі пры эксплуатацыі даху. То бок вада, якая паступала на верхнія паверхі. І ўсе гэтыя парушэнні былі ліквідаваныя ўласнікамі будынкаў непасрэдна падчас гэтага абследавання або на працягу некалькіх дзён пасля. Цяпер беларусы могуць спакойна хадзіць у гандлёвыя цэнтры, не асцерагаючыся, што на іх упадзе столь, дадаў Навіцкі.
Нагадаем, інцыдэнт у сталічным гандлёвым цэнтры «Арэна Сіці» адбыўся ў панядзелак, 12 лістапада. У выніку абвальвання столі на плошчы 150 «квадратаў» пацярпела 24-гадовая прадаўшчыца кветкавага павільёна, аднак атрыманыя траўмы былі несур’ёзныя — лекары хутка адпусцілі дзяўчыну дадому.
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…
На Савецкай вуліцы каля 80% падвалаў задзейнічаны пад бізнес, прыводзіць статыстыку газета “Гродзенская праўда”. Пры…