На пешаходных пераходах каля школ, дзіцячых садоў і дзіцячых устаноў аховы здароўя асабовым бокам да пешаходаў будзе размяшчацца знак «Мама з дзіцем». З 1 студзеня ўступілі ў сілу змены ў СТБ 1300−2014 «Тэхнічныя сродкі дарожнага руху. Правілы прымянення», піша «Вячэрні Гродна».
Унесены змены, якія рэгулююць спрэчкі паміж веласіпедыстамі і пешаходамі.
Для абазначэння населеных пунктаў сельскага тыпу, акрамя аграгарадкоў, павінны прымяняцца знакі
Дапоўнены СТБ знакамі аб платных дарогах.
З’явіліся знакі АЗС са станцыямі для зарадкі электрааўтамабіляў.
На участках з абмежаваннем максімальнай хуткасці 20 кіламетраў у гадзіну (у жылых зонах і дварах) знак 1.16.1 «Штучная няроўнасць» можна не ўсталёўваць і адпаведную разметку не наносіць.
СТБ дапоўнены і раздзелам «Дарожныя люстэркі», якія могуць ўсталёўвацца на участках дарог з адлегласцю падоўжнай і папярочнай бачнасці менш нарматыву, паведамляе ABW.by.
Акрамя таго, цяпер знак RADAR (1.36 «Кантроль рэжыму руху») павінен усталёўвацца ў месцах эксплуатацыі камер фота- і кінафіксацыі, якія працуюць у аўтаматычным рэжыме. Знак павінен ўсталёўвацца па-за населеным пункта на адлегласці 150−300 метраў камеры, у населеных пунктах — на адлегласці 50−100 метраў.
У месцах эксплуатацыі камер прадугледжана ўстаноўка пастаянных дарожных знакаў, у месцах прымянення мабільных камер — часовых на пераносных стойках. На участках дарог з раздзяляльнай паласой знак будуць дубляваць на раздзяляльнай паласе.