У старым доме на вуліцы Савецкай чытачы Hrodna.life выявілі чарговую цікавую шыльду, якая вісіць там больш за 50 гадоў.
Са слоў жыхароў, рамонт у пад’ездзе дома не рабілі з савецкіх часоў. Таму «Правілы ўтрымання памяшканняў» са сцяны ніхто не здымаў. Адрас не паведамляем, каб шыльду не знялі.
На аб’яве напісана: «Правілы ўтрымання памяшканняў і ўнутранага распарадку ў жылых дамах Міністэрства Абароны Саюза ССР, зацверджаны Намеснікам Міністра Абароны СССР па будаўніцтве і раскватараванні войскаў. 9 ліпеня 1955 года». Справа ў тым, што ў пасляваенныя гады тут жылі сем'і вайскоўцаў.
Раней мы распавядалі пра аб’яву ў пад’ездзе па вуліцы Савецкай, якую не здымалі 45 гадоў (пасля публікацыі знялі) і пра графік уборкі з 1954 года.