Медыцынскае абсталяванне і сацыяльнае таксі: якія трансгранічныя праекты рэалізуюць у горадзе

Медыцынскае абсталяванне, машыны для транспарціроўкі жыхароў з абмежаванымі магчымасцямі, абарона экасістэмы — у горадзе рэалізуюць 16 трансгранічных праектаў па праграмах «Латвія — Літва — Беларусь» і «Польшча — Беларусь — Украіна». Больш падрабязна распавяла начальнік упраўлення эканомікі Гродзенскага гарвыканкама Вольга Сабадзэ, піша «Вячэрні Гродна».

Планы ў асноўным закранаюць сферы медыцыны, сацыяльнай абароны, культуры і адукацыі. Умовы рэалізацыі падразумеваюць сафінансаванне з боку мясцовых уладаў і рэспубліканскага бюджэту. Так, з казны будуць выдзелены неабходныя сродкі ў памеры 10% ад агульнай сумы бюджэту кожнага з праектаў. Па словах Вольгі Сабадзэ, для часткі з іх, што фінансуюцца гарвыканкамам, неабходна каля 250 тысяч еўра.

У цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна з’явіцца спецыяльны аўтамабіль для перавозкі людзей з абмежаванымі магчымасцямі (кошт праекта — 300 тысяч еўра). У цэнтральнай гарадской паліклініцы для дапамогі пажылым, інвалідам будзе набыты новы медыцынскі аўтамабіль і дваццаць ложкаў з электрапрывадам. Прадпрыемства «Вадаканал» забяспечаць вакуумным экскаватарам. На ўсё спатрэбіцца 860 тысяч еўра.

Гродзенскі абласны цэнтр медыцынскай рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў і хворых дзяцей псіханеўралагічнага профілю аснасцяць фізіятэрапеўтычнай апаратурай, а ў кабінетах зробяць рамонт. У абласной клінічнай бальніцы ўвядуць працоўнае месца оталарынголага, укарэняць сістэмы лазернай і афтальмалагічны тэхнікі, сістэмы сутачнага манітарыраванне ЭКГ і артэрыяльнага ціску. Праект каштуе амаль за 950 тысяч еўра. Акрамя гэтага закупяць тры камплекты высокатэхналагічнага абсталявання для хворых на рак.
Трэнінгі і семінары па развіцці прадпрымальніцкіх здольнасцяў і занятасці моладзі пройдуць у сценах ГрДУ імя Янкі Купалы. Тут жа будуць праводзіць мерапрыемствы, накіраваныя на кантроль экасістэмы беларуска-літоўскага памежжа, каб знізіць негатыўнае ўздзеянне на прыроду.

У горадзе з’явіцца яшчэ адзін аўтамабіль сацыяльнага таксі. Гродзенская абласная арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа набудзе два мабільных пад’ёмніка для перамяшчэння пацыентаў як у памяшканні, так і ўнутры транспарту.

Музей гісторыі і рэлігіі удзельнічае ў праекце «Культурная спадчына па абодва бакі», дзе прадугледжваецца закупка абсталявання і вылучэнне сродкаў на майстар-класы па народных рамёствах.

Каля мільёна еўра укладзе Еўрасаюз у мадэрнізацыю пунктаў пропуску «Брузгі» і «Бераставіца». Як распавялі ў Гродзенскай рэгіянальнай мытні, праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі ўключае ў сябе мадэрнізацыю вылічальных сетак, замену абсталявання, якое дазволіць палепшыць бяспеку захоўвання дадзеных, скараціць час праходжання мяжы, што будзе асабліва актуальна падчас правядзення ў Беларусі Еўрапейскіх гульняў. На мяжы ўсталююць новыя крыніцы харчавання для бесперабойнага электразабеспячэння на выпадак аварый або падчас рамонту.

Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС бярэ ўдзел у ініцыятыве па павышэнню бяспекі на трансгранічнай тэрыторыі. Для гэтага плануюць набыць аўтапад'ёмнік на вышыню не менш за 50 метраў, легкавы аўтамабіль падвышанай праходнасці, камплект гідраўлічнага інструмента і абсталяванне для збору нафтапрадуктаў. Гэты праект адзін з самых дарагіх — каштуе больш за 2 млн еўра.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024