Глядзіце: яшчэ адна шыльда, якая засталася ў пад’ездзе з савецкіх часоў

У старым доме на вуліцы Савецкай чытачы Hrodna.life выявілі чарговую цікавую шыльду, якая вісіць там больш за 50 гадоў.

Са слоў жыхароў, рамонт у пад’ездзе дома не рабілі з савецкіх часоў. Таму «Правілы ўтрымання памяшканняў» са сцяны ніхто не здымаў. Адрас не паведамляем, каб шыльду не знялі.

На аб’яве напісана: «Правілы ўтрымання памяшканняў і ўнутранага распарадку ў жылых дамах Міністэрства Абароны Саюза ССР, зацверджаны Намеснікам Міністра Абароны СССР па будаўніцтве і раскватараванні войскаў. 9 ліпеня 1955 года». Справа ў тым, што ў пасляваенныя гады тут жылі сем'і вайскоўцаў.

Раней мы распавядалі пра аб’яву ў пад’ездзе па вуліцы Савецкай, якую не здымалі 45 гадоў (пасля публікацыі знялі) і пра графік уборкі з 1954 года.

А ў вас ёсць рарытэтныя аб’явы? Пішыце нам на info@hrodna.life або ў каментарах.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024