На вуліцы Леніна з 29 снежня пачала працу невялікая кавярня «Пад носам». Тут усяго 10 месцаў. Фішкай стануць пітныя супы.
З-за маленькай плошчы ў кавярні будуць папулярызаваць ежу на вынас.
«Мне здаецца, вуліца Леніна ў Гродне — адна з самых цікавых. Таму мы і вырашылі тут адкрыцца, — кажа ўладальнік Сяргей. — Гэта вуліца паміж двума вакзаламі і яна не можа не быць папулярнай. Гэта сёння тут дзве-тры кавяранькі, але ў будучыні будзе больш. Такая ж сітуацыя і з вуліцай Будзёнага».
Каб адкрыць кавярню Сяргею спатрэбілася ўсяго 2,5 месяцы: столькі заняў пошук памяшкання, збор усіх дакументаў і рамонт.
Сяргей распавядае, што назву «Пад носам» выбралі з-за таго, што калі паглядзець на будынак здалёк, то там, дзе адкрылася кавярня, можна ўбачыць уваход-рот і вокны-вочы.
«А наогул канцэпцыя такая — не трэба нічога шукаць, у нас усё ёсць, як той казаў - пад носам. У кавярні можна і паесці, і выпіць кавы ці смачнага крафтавага піва. Нашай фішкай стануць пітныя супы. Гэта не Ролтан, а натуральны добры прадукт, у тым ліку і для вегетарыянцаў. Ёсць задумкі і наконт закусак, але гэта планы на бліжэйшую будучыню».
Адрас: Леніна, 14
Час працы: штодзённа з 9:00 да 21:00. У студзені кавярня пачне працаваць з 8:00.
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…