Пакінуць толькі фасад: на Вялікай Траецкай рыхтуюцца да рэканструкцыі «крывога дома» пад гасцініцу з броварам

З 27 снежня пачалася падрыхтоўка да рэканструкцыі старога дома на Вялікай Траецкай, 47. На працягу некалькіх гадоў там з’явіцца гасцініца з уласным броварам.

Дом на Вялікай Траецкай, вядомы як «крывы», некалькі гадоў пуставаў і быў на мяжы зносу. У 2017 годзе ўласнік — чайны дом «ЧайКоффский» — вырашыў перабудаваць камяніцу пад гасцініцу з броварам і офісамі. Пад канец 2018 года на аб’екце пачаліся першыя падрыхтоўчыя працы.

«Планы застаюцца ранейшыя, толькі да гасцініцы дадамо яшчэ трохі офісаў. Паводле праекта будынак не цалкам будзе разбірацца, застаецца фасадная сцяна. Але трэба разумець, што дом аварыйны і не выключана, што яго давядзецца разабраць цалкам. У кожным разе гістарычны выгляд будынка захаваецца», — расказаў Hrodna.life заснавальнік чайнага дома «ЧайКоффский» Зміцер Рыхліцкі.

Першая чарга рэканструкцыі аб’екта павінна працягнуцца на 13 месяцаў. Па другой яшчэ няма дакладнай інфармацыі. Падчас земляных працаў будуць працаваць і археолагі. Старая цэгла будзе выкарыстоўвацца другаразова.

Даведка

Дом па вуліцы Вялікай Траецкай (некалі ён належаў да вуліцы Крывой) быў пабудаваны напачатку XX стагоддзя. Пабудова здолела захаваць свой цікавы першапачатковы выгляд. Галоўным упрыгожаннем «крывога» будынка было спалучэнне характэрнай гродзенскай цэглы з жоўтай гліны з чырвонымі ўстаўкамі над вокнамі і ўваходам.

У перыяд гітлераўскай акупацыі ў доме хаваліся вязні гарадзенскага гета. Пра гэта сведчыць дзённік, які быў знойдзены на руінах гета пасля вайны.

Гарадзенскі гісторык Андрэй Чарнякевіч пісаў, што апошнія ацалелыя жыхары гэтага раёна хаваліся на гарышчах. «Тут зроблены невялікі фальшывы дах з маленькай уваходнай адтулінай трохкутнай формы з аднаго боку, з іншай — канец піраміды, даўжыня 4−5 метраў, тут жывуць 4 дарослых і 2 дзяцей», — пісаў пра адзно з такіх сховішчаў невядомы аўтар дзённіка, знойдзенага на руінах гета пасля вайны. Сёння гэты дом — фактычна апошні напамінак пра некалькі пакаленняў гродзенцаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025