Спартыўныя батуты і самы высокі ў горадзе скаладром — у Фабрычным адкрыўся спартыўны цэнтр

Жыхары Альшанкі і бліжэйшых раёнаў могуць скакаць на батуце, гуляць у паралонавай яме і караскацца на скаладром. Спартыўны цэнтр «Гагарын» адкрыўся на вуліцы Волкава (Фабрычны), у будынку Дома культуры, піша «Вячэрні Гродна».

Урачыстае адкрыццё прайшло ў сераду днём. Па словах дырэктара кампаніі «Спартыўны свет» Андрэя Казлова для наведвальнікаў прадугледзелі зоны акрабатыкі і скалалазання. У зоне акрабатыкі знаходзіцца 11 батутаў, дзве з якіх з’яўляюцца спартовымі і дазваляюць трэніравацца прафесійным спартсменам.

Акрамя гэтага, для дзяцей арганізавалі паралонавую яму, горку і баскетбольны шчыт з кальцом, куды можна закідваць мяч у скачку. У зоне скалалазання знаходзіцца дзевяціметровы скаладром — самы высокі ў горадзе. Тут наведвальнікі могуць падымацца ўверх са спецыяльнай аўтаматычнай страхоўкай.

У будучыні тут адкрыюць спартыўныя секцыі па скачках на батуце, скалалазанню, а таксама фітнес на батуце для дзяўчат. Арганізатары вырашылі даць цэнтру назву «Гагарын», таму што гэта імя вядомае ўсім.

Нагадаем, гэта другі батутнай парк у горадзе. Першы адкрылі на рынку «Карона» ў ліпені гэтага года.

У буднія дні з 10 да 17 гадзіна батута каштуе 8 рублёў, а з 17 да 22 гадзін — 10 рублёў. Па выхадных гадзінны квіток у батутны парк абыйдзецца ў 11 рублёў, а адпачынак для ўсёй сям'і (3 чалавекі) — 27 рублёў. Адзін уздым на скаладроме каштуе 4 рублі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025