З 2 студзеня беларусы больш не змогуць зрабіць польску візу «на закупы». Гэтую інфармацыюпацвердзілі «Нашай Н**е» ў польскім візавым цэнтры. Прычыны адмены пакуль невядомыя.

Так званая «віза на закупы» была адной з самых папулярных у беларусаў, асабліва ў жыхароў блізкіх да Польшчы Гродна і Брэста. Шматразовую візу нярэдка давалі адразу на 2 гады ці, часам, нават на 3 гады.

Пры гэтым яна дзейнічала так жа, як і звычайны турыстычны Шэнген, маючы візу «на закупы» беларус мог падарожнічаць па ўсіх краінах Еўрасаюзу.

Амбасада Польшчы ў Беларусі рыхтуе каментар з нагоды зменаў, звязаных з выдачай віз «на закупы».