Зарплаты будаўнікоў у Беларусі вырастуць з 1 студзеня 2019 года, піша БелТА.

Адпаведная пастанова Міністэрства архітэктуры і будавання “Пра ўсталяванне цаны чалавека-гадзіны працоўных-будаўнікоў чацвёртага разраду” падпісана і набудзе моц з 1 студзеня 2019 года, паведамілі ў прэс-службе міністэрства.

Паводле дакумента, цана чалавека-гадзіны працоўнага чацвёртага разраду павялічваецца да 7,03 бел. руб. пры выкананні пусканаладкавых працаў і да 8,15 бел. руб. пры выкананні будаўніча-мантажных працаў.

“Новы ровень цаны чалавека-гадзіны дазволіць забяспечыць годны заробак высокакваліфікаваным працоўным будаўнікам, а таксама выключыць фармаванне заробку па рэгіянальнай прыкмеце”, – пракаментавалі ў міністэрстве. Гэтай мерай таксама хочуць наблізіць ровень зарплаты будаўнікоў у Беларусі да роўня ў суседніх краінах.

“Пры падвышэнні на 35% цаны чалавека-гадзіны працоўнага чацвёртага разраду да роўня 8,15 руб. у цэлым па рэспубліцы ровень каштарыснай заробнай платы працоўнага чацвёртага разраду складзе 1 369,2 руб.”, – паведамілі ў Мінбудархітэктуры.