Трэнер-выкладчык спартовай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву «Нёман» па хакеі з шайбай падаў у міліцыю заяву пра крадзеж партманета з 4655 еўра. Грошы былі вылучаныя клубам для падарожжа дзіцячай каманды на гульні ў Эстонію.

Па факце крадзяжу ў буйным памеры ўзбудзілі крымінальную справу. Неўзабаве асоба падазронага была вызначана, ім стаўся 29-гадовы адміністратар хакейнага клуба «Нёман», паведамляе Следчы камітэт.

На допыце падазраваны прызнаў сваю віну. Усе выкрадзеныя грошы клуба вернуты. Адміністратару выставілі абвінавачанне і змясцілі пад варту.

Як высветлілася, гэты чалавек да дзейнасці прафесійнай хакейнай каманды не меў дачынення. «Гэта не адміністратар клуба, а адміністратар адміністрацыйна-гаспадарчага аддзела, які выконваў функцыю вахцёра», — распавялі Hrodna.life у клубе.

hrodna.life/2018/12/27/ne-administratar-a-vahcyor/