Дэмантаваць грамадскую прыбіральню насупраць Фарнага касцёла пачалі 23 снежня. На працягу некалькіх дзён пабудову прыбяруць, а падземныя пакоі пачнуць засыпаць. У будучыні на месцы туалета з’явяцца клумбы з кветкамі.
Туалет на Савецкай плошчы зачынілі на рамонт ў 2016 годзе і з тых часоў ён так і не адкрываўся.
Да рэканструкцыі плошчы, калі каля туалета расло шмат дрэў, ён не быў такі прыкметны, але ў апошнія гады гэтая пабудова стала адной з славутасцяў горада. Гэта месца часта называлі яшчэ «гродзенскім метро» з-за вонкавага выгляду і вялікай літары «М», якая вісела яшчэ некалькі гадоў таму.