У Гродзенскай вобласці забаранілі сімволіку ў грамадскім транспарце

Кіроўцам аўтобусаў «Гроднааблаўтатрансу» забаранілі вешаць у кабіне грамадскага транспарту «непатрэбныя прадметы», да якіх можна аднесці і расійскія «трыкалоры». Такога выніку дамогся сваімі зваротамі і скаргамі лідскі актывіст Валер Мінец, >піша «Радыё С**бода».

Кіроўцу пазбавілі прэміі праз скандал вакол сцяга

Змаганне Валера Мінца з расійскімі сцяжкамі ў Лідзе пачалося сёлета ў верасні. Ён заўважыў у адным з гарадскіх аўтобусаў на лабавым шкле «трыкалор». Папрасіў кіроўцу Івана Пышынскага зняць яго.

Валер Мінец
«Мяне гэта абурыла, бо менавіта пад гэтым сцягам падчас Другой сусветнай вайны расійскія фашысты, салдаты Вермахту, што ваявалі ў складзе Рускай вызваленчай арміі здрадніка і пярэваратня генерала Уласава на баку нацысцкай Нямеччыны, знішчалі мірнае насельніцтва Беларусі, праводзілі карныя аперацыі супраць партызанаў і супрацьстаялі ў баях Чырвонай Арміі», — казаў Валер Мінец.

Да таго ж ён лічыць недапушчальным і незаконным размяшчэнне сімвалаў іншых дзяржаў у месцах грамадскага карыстання.

Кіроўца адмовіўся, па словах Мінца, у грубай і абразлівай форме. Актывіст напісаў скаргу ў аўтобусны парк з просьбай прыбраць расійскія сцягі і прыцягнуць кіроўцу да адказнасці за хамства.

У выніку кіроўцу пазбавілі паловы месячнай прэміі. Аднак пытанне з сімволікай тады не вырашылася.

Забаранілі любыя «лішнія» прадметы ў транспарце

Другі зварот з падобнай жа просьбай лідчук накіраваў у «Гроднааблаўтатранс» — забараніць вешаць у транспарце расійскія сцягі і іншую сімволіку, акрамя дзяржаўных сімвалаў Беларусі.

«Пры павазе да ўласных поглядаў і прыхільнасьцяў кіроўцаў, дзяржаўны грамадскі транспарт не павінен быць месцам выказвання і прапаганды тых самых уласных поглядаў кіроўцаў гэтага аўтатранспарту, у тым ліку праз выкарыстоўванне чужынскай сімволікі», — пісаў ён у лісце.

З ААТ «Гроднааблаўтатранс» ён атрымаў станоўчы адказ. Гэтая арганізацыя 7 снежня выдала загад, які «забавязаў дырэктараў філіялаў выключыць устаноўку (мацаванне) у транспартных сродках прадметаў, не прадугледжаных канструкцыяй аўтамабіля».

Выключэнні — сродкі навігацыі і відэарэгістрацыі, бартавыя прылады платы за праезд, фіранкі на бакавых вокнах салону аўтобуса і «іншыя прадметы, неабходныя для ажыццяўлення кантролю, забеспячэння бяспекі і камфорту пасажыраў, распаўсюджвання ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку інфармацыі».

Валер Мінец мяркуе, што сцягі да выключэнняў не адносяцца.

Год таму лідскі актывіст дамогся, каб з гарадскога транспарту ў Лідзе зніклі георгіеўскія стужкі. Ён сказаў С**бодзе, што пасля гэтага больш ні разу не бачыў георгіеўскіх стужак у лідскіх аўтобусах.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025