Спартыўна-гульнявая пляцоўка, якая дазваляе ў гульнявой форме азнаёміцца з асновамі бяспекі, адкрыта на базе «Маўглі-парку» ў гандлёвым цэнтры «Карона» па вуліцы Горкага. Тут дзецям дадуць магчымасць пабыць у ролі выратавальнікаў, пераадолець некалькі перашкод, напрыклад, падняцца па сцяне, прабрацца праз балота, піша БЕЛТА.
Кожны атракцыён ніндзя-парку «Маленькі выратавальнік» ставіць рабят прыблізна ў тыя ўмовы, у якіх работнікі МНС нярэдка аказваюцца ў рэальным жыцці. Скаладром зроблены ў выглядзе дома, у якім нібыта палае пажар, — гэта можна зразумець па мігатлівых акенцах. Задача дзяцей дабрацца да кожнага па лесвіцы і «затушыць агонь» націскам кнопкі.
Што з задымленага памяшкання трэба выбірацца паўзком, навучыць атракцыён, які імітуе напоўненую дымам кватэру. Прыёмы пошуку людзей у балоцістай мясцовасці дзеці апрабуюць, пераадольваючы штучныя купіны, а таксама навучацца трымаць баланс пры праходжанні падвеснага моста.
— На скаладроме кожнае дзіця страхуем індывідуальна, выпадкі падзення выключаныя. На паласе перашкод прадугледжана гімнастычная страхоўка — мяккія кубікі, — распавёў «Гродзенскай праўдзе» прадстаўнік парку Мікалай Паўлюкевіч.
Для аўтэнтычнасці і бяспекі дзецям апранаюць каскі, на якіх, дарэчы, пазначаны нумары службы выратавання «101» і «112». Яшчэ шмат іншых момантаў ненадакучліва ў гульнявой форме нагадваюць дзецям асноўныя правілы бяспекі жыццядзейнасці.
— Выхаванне ў падрастаючага пакалення культуры бяспечных паводзін — наша прыярытэтная задача. Такія аб’екты спрыяюць яе рашэнню: тут у гульнявой форме пры дапамозе інструктараў дзеці змогуць не толькі цікава правесці час, але і павысіць узровень ведаў, атрымаць навыкі правільных дзеянняў у той ці іншай сітуацыі, больш даведацца аб прафесіі выратавальніка, — адзначылі ў Гродзенскім абласным упраўленні МНС.
Новая пляцоўка стала 18-м па ліку іміджавым аб’ектам МНС у рэгіёне. У розных раёнах вобласці на базе найбольш наведвальных аб’ектаў - гандлёвых цэнтраў, кінатэатраў - ствараюцца тэматычныя пакоя, гульнявыя і спартыўныя пляцоўкі.
"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…