Невялікая ўстанова пад назвай «Wooden» да канца года адкрыецца на Вялікай Траецкай, 28. У кавярні абяцаюць вялікі выбар гарачых напояў, выпечкі і хот-догаў.
«Адкрываемся ў добрым месцы, побач універсітэт. Будзем працаваць з 8 раніцы, каб многім было зручна. У кавярні плануецца 12 пасадачных месцаў. Будзем рабіць націск на каву і хот-догі, таксама ў нас будзе шмат гарачых напояў і выпечкі», — распавёў Hrodna.life уладальнік установы.
Інтэр'ер кавярні выкананы з дрэва, менавіта таму і такая назва — «Wooden» (з англ. драўляны). Адкрыццё запланавана на канец снежня.
Нагадаем, у канцы кастрычніка на Вялікай Траецкай адкрылася кавярня пад назвай «Мона».
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…