У Гродна прэзентавалі факсіміле першага ў свеце буквара на славянскай мове

Прэзентацыя адбылася ў Гродзенскай дзяржаўнай бібліятэцы імя Яўхіма Карскага. У свеце захавалася ўсяго дзве арыгінальныя кнігі, на жаль не ў Беларусі. Адно выданне захоўваецца ў Капенгагене, але яно няпоўнае, а вось паўнацэнны экзэмпляр знаходзіцца ў Лонданскай бібліятэцы, піша «Гродзенская праўда».

— Гэта паўзакрытая бібліятэка юрыдычнай карпарацыі і трапіць у яе не так проста. Напэўна, я адзіны с сучасных даследчыкаў, хто бачыў навочна арыгінал буквара. Таму доўгі час ён заставаўся малавядомым і не даследаваным нашымі вучонымі. Больш за паўгода я вёў перагаворы з Лонданам, каб мне дазволілі папрацаваць з выданнем. Яны скончыліся паспяхова пры дапамозе Міжнароднай асацыяцыі славістаў. Апошнія два гады Нацыянальная бібліятэка Беларусі пры падтрымцы спонсараў займалася выданнем факсіміле, — расказаў Алесь Суша, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў.
Праект рэалізаваны ў форме дзяржаўна-прыватнага партнёрства. Дарэчы, першы буквар выдадзены такім жа чынам. Выданне пабачыла свет 24 ліпеня 1618 года. Мова — царкоўнаславянская, месца выдання — друкарня Віленскага праваслаўнага брацтва Святога Духа ў Еўе, зараз гэта літоўскі горад Вевіс.
— Нацыянальная бібліятэка мае шырокі досвед у рабоце над факсімільнымі выданнямі, але мы сутыкнуліся з шэрагам праблем. Буквар сам па сабе невялічкія, сціплая кніжка. Узнікла пытанне, як жа паказаць яго значнасць, не змяняючы кнігу. Таму выданне дапоўнена перакладам на сучасную беларускую мову і кнігай з навуковымі даследаваннямі. Дзякуючы моцнай грамадскай падтрымцы праца была праведзена на вельмі высокім узроўні. Перадалі ўсе: ад малюнкаў да царапак на лістах, — падкрэсліў Алесь Суша.
На прэзентацыі публічныя бібліятэкі, навучальныя ўстановы, музеі і рэлігійныя арганізацыі Гродзеншчыны атрымалі ў падарунак экзэмпляры факсімільнага выдання першага буквара, адной с найважнейшых кніг для беларусаў.
Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025