Напрыканцы года Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей атрымаў у дар два мастацкія творы – партрэт караля Стэфана Баторыя і партрэт яго жонкі Анны Ягелонкі. 

Партрэты з’яўляюцца копіямі парсунаў XVI ст. Творы выкананы знакамітым мінскім мастаком Віктарам Варанкевічам, а мецэнатам выступіў беларускі прадпрымальнік Аляксандр Рудовіч. У бліжэйшы час партрэты будуць змешчаны ў пастаяннай экспазіцыі, паведамляе сайт музея.

Гродзенскаму музею падаравалі партрэты Баторыя і яго жонкіГродзенскаму музею падаравалі партрэты Баторыя і яго жонкі

Даведка

Парсуна (скажонае ад лат. persona — «асоба») – так першапачаткова называлі свецкі партрэт незалежна ад стылю, месца і часу напісання.