Гродзенская пракуратура перадала у суд крымінальную справу 31-гадовай дырэктаркі турфірмы пра растрату грошай.
У красавіку гэтага года абвінавачаная зарэгістравала камерцыйную арганізацыю для аказання турыстычных паслуг.
З 15 траўня па 2 жніўня 2018 года яна атрымала ад кліентаў больш за 39 тыс. рублёў. Замест таго, каб разлічыцца з турагенцтвам і аператарам за аказанне паслуг, абвінавачаная прайграла грошы ў букмекерскіх канторах. 15 кліентаў турфірмы не змаглі паехаць на адпачынак. Прынесеная ім матэрыяльная і маральная шкода дагэтуль не пакрытая.
Апроч таго, кабета падрабіла даведку пра прыбыткі і прадставіла яе ў «Вэлком», каб купіць мабільны тэлефон у растэрміноўку, а таксама падманам завалодала грашамі сваёй знаёмай і прычыніла шкоду юрыдычнай асобе.
Гродзенку вінавацяць у растраце грашовых сродкаў у асабліва буйным памеры, падробцы афіцыйных дакументаў і прычыненні маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу.
Падчас папярэдняга следства пацярпелыя падалі да абвінавачанай пазовы пра пакрыццё прынесенай ім шкоды, якія суд разгледзіць у рамках крымінальнага працэсу. Пакуль кабета застаецца пад вартай.
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…