Каробчыцкі «Алімп» рыхтуе цюбінгавыя і лыжныя трасы. Сезон распачнецца на гэтых выходных

Бліжэй да выходных на «Алімпе» можна будзе пакатацца не толькі на цюбінгах, але і на лыжах. У тэставым рэжыме цюбінгавы схіл тут прымаў адпачываючых ў першых лічбах снежня. Пакуль снегу яшчэ недастаткова, каб за працу мог прымацца ратрак, растлумачылі «Гродзенскай праўдзе» ў парку актыўнага адпачынку.

Натуральны снег, аказваецца, — не самы лепшы памочнік у справе аснежвання схілаў. Яму трэба адляжацца і абавязкова прыняць штучнага «калегу». А каб запрацавалі снежныя гарматы, тэмпература павінна панізіцца мінімум да чатырох градусаў марозу.

— Пасля гэтага спатрэбяцца яшчэ хоць бы суткі для штучнага аснежвання, — дадалі ў парку актыўнага адпачынку. — Так ці інакш, мы робім усё, каб наблізіць момант адкрыцця.

У пачатку тыдня снежныя гарматы яшчэ не маглі «выпрацоўваць» надзейнае покрыва для схілаў, але да выходных тут ужо плануюць адкрыць сезон. Калі надвор’е не зменіцца, адкрыецца да выхадных не толькі самы вясёлы схіл для адпачываючых — цюбінгавы, але і лыжны.

Нагадаем, у тэставым рэжыме схілы «Алімпа» у гэтым годзе прымалі адпачывальнікаў ўжо ў першыя снежаньскія выхадныя. За час існавання парку актыўнага адпачынку гэта стала яго самым раннім каляндарным адкрыццём. У мінулым сезоне першыя адпачывальнікі пракаціліся тут толькі ў канцы студзеня. Але і з гэтага часу да прыходу вясновага цяпла на схілах «Алімпа» тады пабывалі больш за дзесяць тысяч чалавек.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На кнігі «Наш Президент» у Гродне выдаткуюць $ 9000 бюджэтных грошай

На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…

30 красавіка 2025

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025