Як працуюць еўрапейскія інструменты ў рамках праграмы Усходняга Партнёрства ў Беларусі? Якая роля грамадзянскай супольнасці ў гэтых працэсах? Якія праграмы Еўрапейскі саюз рэалізуе ў Гродзенскай вобласці? На гэтыя і іншыя пытанні адкажуць у рамках інфармацыйнага дня па асвятленні дзейнасці праграмы ЕС Усходняе Партнёрства.
Мерапрыемства пройдзе 28 снежня 2018 года ў Гродне. Запрашаюцца сябры няўрадавых арганізацый, журналісты, прадстаўнікі мясцовых уладаў і іншыя зацікаўленыя асобы.
У праграме:
- Знаёмства з Форумам Грамадзянскай супольнасці Усходняга Партнёрства як асноўным партнёрам рэалізацыі праграмы ў шасці краінах (Беларусь, Грузія, Арменія, Малдова, Украіна, Азербайджан) і Беларускай нацыянальнай платформай.
- Азнаямленне з рэалізацыяй праграм Еўрапейскага саюза ў рэгіёне.
- Прэзентацыя даследавання «Грамадзянская супольнасць Беларусі: актуальны стан і ўмовы развіцця». Гэта комплекснае апісанне ГС Беларусі, ахоплівае стан і дынаміку развіцця яго сектараў у апошнія тры гады (2015−2017).
- Прапановы грамадзянскай супольнасці па розных тэмах супрацоўніцтва Еўрапейскага саюза і Беларусі (правы чалавека,
альтэрнатыўная энергетыка, развіццё малога і сярэдняга бізнесу, паляпшэнне развіцця НДА ў Беларусі, Балонскі працэс і г. д.).
Мадэль працы грамадзянскай супольнасці ў праграме Усходняга Партнёрства прадставяць у інтэрактыўным фармаце «world cafe». Вашы прапановы будуць накіраваныя ў прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі і дзяржаўныя органы краіны.
Спасылка для рэгістрацыі
Дата: 28.12.2018 г.
Час: рэгістрацыя/кава паўза 13:30, пачатак працы 14:00.
Месца: г. Гродна, вул. Будзёнага, 48а, офіс 86
Организатор: Национальная платформа Форума Гражданского общества Беларуси.
Региональный партнёр: Студия полезных компетенций.
Партнёр: Представительство ЕС в Беларуси.
Контакт организаторов в Гродно: Дарья Радевич, тел. +375 33 63 41 041.
Контакт для СМИ: Василий Ядченко, тел. +375 29 37 37 645.