ДТЗ адбылося на вуліцы Васілька 18 снежня каля 13:00. Кіроўцы аўтамабіляў сцвярджаюць, што ехалі павольна, але на павароце сутыкнуліся. Адной з прычын аварыі магла стаць неачышчаная праезная частка.
На месца ДТЗ былі выкліканыя супрацоўнікі ДАІ.
Нагадаем, снегаўборачная тэхніка ў горадзе ў апошнія суткі працуе ў аўральным рэжыме, машыны па расчыстцы і пасыпцы калясяць па горадзе кругласутачна.