21 снежня, а 18:00 арт-галерэя «У Майстра» святкуе свой 25-гадовы юбілей. У гонар свята галерэя прэзентуе выставу «Гісторыя ў карцінах».
«У Майстра» — найстарэйшая прыватная галерэя горада Гродна. На працягу 25 гадоў галерэя выступала актыўнай арт-пляцоўкай, якая дазваляла мастакам выказацца. Галерэя дала старт шматлікім маладым мастакам горада, дапамагла рэалізаваць смелыя, эксперыментальныя праекты.
У гонар юбілею галерэя прадстаўляе выставу, якая распавядае «Гісторыю ў карцінах». Экспазіцыя ўяўляе сабой фрагменты яркіх выставаў, якія здарыліся ў галерэі. На выставе вы зможаце пазнаёміцца з цэлым калейдаскопам праектаў галерэі, паглядзець, як змяняўся вобраз галерэі, даведацца яе гісторыю.
Каманда галерэі запрашае наведаць адкрыццё выставы. Пачатак мерапрыемства 21 снежня ў 18:00. Выстава «Гісторыя ў карцінах» будзе доўжыцца да 21 студзеня.