Крамы «Бруснічка» у Гродне зноў становяцца «Еўраоптамі». Чаму так адбываецца?

Першая ў Гродне крама «Бруснічка» на вуліцы Даватара, 7 зноў змяніла шыльду і атрымала старую назву, пад якой ужо працавала, — «Еўраопт». Каб даведацца, чаму найбуйнейшы ў краіне дыскаўнтэр памяняў назву, «Вячэрні Гродна» звярнуўся ў філіял ТАА «Еўрагандаль» у Гродне.

— У свой час гэта быў эксперыментальны праект, але цяпер мы вырашылі вярнуць краме ранейшы фармат. У гэтым раёне шмат інтэрнатаў і досыць пакупнікоў пенсіённага ўзросту. Мы неаднаразова атрымлівалі просьбы і прапановы пашырыць асартымент і змяніць якасць абслугоўвання. А зрабіць гэта без вяртання да старога фармату немагчыма, таму было прынята такое рашэнне, — распавёў намеснік дырэктара філіяла ТАА «Еўрагандаль» у г. Гродна Усевалад Шчарбакоў.

Таксама ўжо пераведзена ў «Еўраопт» і «Бруснічка» на вуліцы Рэпіна. Такім чынам, зараз у Гродне працягваюць працаваць тры крамы пад шыльдай «Бруснічка».

Нагадаем, «Бруснічка» на вуліцы Даватара адкрылася 26 верасня гэтага года. Гэта быў першы падобны аб’ект у Гродзенскай вобласці і другі ў краіне па плошчы сярод аналагічных крамаў. Узамен паменшанага ў параўнанні з «Еўраоптам» асартыменту пакупнікі куплялі тавар па «акцыйных» коштах.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025