Чацвёрты штраф за рэпост ў Гродне. Мужчыну аштрафавалі на 15 базавых

«Суд доўжыўся 3,5 хвіліны і наш сямейны бюджэт стаў лягчэй на 15 базавых», — піша ў Фэйсбуку гродзенка Марыя. Яе муж размясціў Вконтакте карцінку з абрэвіятурай, адна з расшыфровак якой абражае праваахоўныя органы. Гэта было ў 2016 годзе, а абрэвіятуру прызналі экстрэмісцкай ў лістападзе 2018.

У канцы лістапада мужу Марыі патэлефанаваў палкоўнік ГУБАЗ і сказаў, што на яго сцяне Вконтакте ёсць «непажаданая карцінка». Суд прайшоў 14 снежня. Мужчыне далі штраф — 15 базавых або 376, 5 рублёў.

Гэта чацвертая судовая справа за рэпост ў сацсетках. Яшчэ судзілі Аляксандра Дзянісава, Уладзіслава Сераду і Аляксандра Горбача. Двое з іх спрабавалі абскардзіць рашэнні судоў у Гродзенскім абласным судзе, іх пакінулі без зменаў. 20 снежня абскардзіць штраф паспрабуе Аляксандр Горбач.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Фантаны ў Гродне ўключаць 30 красавіка. Што ў праграме?

Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…

26 красавіка 2024

Бондарава прайграла суд гродзенскаму сайту — ёй прыйшлося выправіць свой допіс і апраўдацца

Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…

26 красавіка 2024

$ 3700 — за тое, што ледзь не памёр. Электразваршчык спагнаў кампенсацыю пасля падзення на кароўніку — не было абароны

Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…

25 красавіка 2024

Гродзенцы хочуць ведаць, куды знікла шыльда ў гонар Касцюшкі: стварылі петыцыю ў гарвыканкам

Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…

25 красавіка 2024

Гродзенскі сайт падаў у суд на Бондараву: абараняе дзелавую рэпутацыю

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да…

25 красавіка 2024

Беларусы праз суды даказваюць «польскасць» продкаў. Галоўны аргумент — наведванне касцёла

Каб атрымаць карту паляка, некаторыя грамадзяне Беларусі звяртаюцца ў суд. Там яны просяць памяняць нацыянальнасць…

25 красавіка 2024