Навіны

Інфармацыйны дзень аб праграме Усходняга Партнёрства Еўрасаюза пройдзе ў Гродне

Як працуюць еўрапейскія інструменты ў рамках праграмы Усходняга Партнёрства ў Беларусі? Якая роля грамадзянскай супольнасці ў гэтых працэсах? Якія праграмы Еўрапейскі саюз рэалізуе ў Гродзенскай вобласці? На гэтыя і іншыя пытанні адкажуць у рамках інфармацыйнага дня па асвятленні дзейнасці праграмы ЕС Усходняе Партнёрства.

Мерапрыемства пройдзе 28 снежня 2018 года ў Гродне. Запрашаюцца сябры няўрадавых арганізацый, журналісты, прадстаўнікі мясцовых уладаў і іншыя зацікаўленыя асобы.

У праграме:

  • Знаёмства з Форумам Грамадзянскай супольнасці Усходняга Партнёрства як асноўным партнёрам рэалізацыі праграмы ў шасці краінах (Беларусь, Грузія, Арменія, Малдова, Украіна, Азербайджан) і Беларускай нацыянальнай платформай.
  • Азнаямленне з рэалізацыяй праграм Еўрапейскага саюза ў рэгіёне.
  • Прэзентацыя даследавання «Грамадзянская супольнасць Беларусі: актуальны стан і ўмовы развіцця». Гэта комплекснае апісанне ГС Беларусі, ахоплівае стан і дынаміку развіцця яго сектараў у апошнія тры гады (2015−2017).
  • Прапановы грамадзянскай супольнасці па розных тэмах супрацоўніцтва Еўрапейскага саюза і Беларусі (правы чалавека,
    альтэрнатыўная энергетыка, развіццё малога і сярэдняга бізнесу, паляпшэнне развіцця НДА ў Беларусі, Балонскі працэс і г. д.).

Мадэль працы грамадзянскай супольнасці ў праграме Усходняга Партнёрства прадставяць у інтэрактыўным фармаце «world cafe». Вашы прапановы будуць накіраваныя ў прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі і дзяржаўныя органы краіны.

Спасылка для рэгістрацыі


Дата: 28.12.2018 г.

Час: рэгістрацыя/кава паўза 13:30, пачатак працы 14:00.

Месца: г. Гродна, вул. Будзёнага, 48а, офіс 86


Организатор: Национальная платформа Форума Гражданского общества Беларуси.

Региональный партнёр: Студия полезных компетенций.

Партнёр: Представительство ЕС в Беларуси.

Контакт организаторов в Гродно: Дарья Радевич, тел. +375 33 63 41 041.

Контакт для СМИ: Василий Ядченко, тел. +375 29 37 37 645.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024