У Іўеўскім раёне каля вёскі Расальшчына двое маладых людзей знішчылі замак з 13 рулонаў саломы. Уначы яны яго падпалілі, піша УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Літаральна за некалькі хвілін салома цалкам згарэла. Прычыненая шкода мясцовай гаспадарцы склала 350 рублёў, у дачыненні да 20-гадовага і 19-гадовага падпальшчыкаў ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства».