Спачатку каманда гарадзенцаў рабіла толькі вірусную рэкламу мясцовага барбершопа, але першая дэманстрацыя GTA з рэальнымі відамі Гродна, якая выйшла ў лістападзе, набрала амаль паўмільёна праглядаў. Стваральнікі вырашылі працягваць здымаць пакуль жанр папулярны.
У свеце падобных праектаў па матывах місій гульні GTA San Andreas шмат, але для Гродна і Беларусі гэта новы фармат. Першае відэа каманды набліжаецца ўжо да 500 000 праглядаў. Другое, якое выйшла 13 снежня, за два дні мае крыху больш за 30 000 праглядаў.
«У першым эпізодзе можна было заўважыць, што мы здымалі відэа для барбершопа, — распавядае стваральнік праекта Глеб. — Гэта была рэклама ў стылі GTA. Але яшчэ ў працэсе здымак мы трохі памянялі сваё кірунак і рэклама адыходзіла на другі план. Нам важна было зрабіць якасны прадукт.
Па выніку мы атрымалі вельмі шмат праглядаў і добрых водгукаў. Вырашылі працягваць здымаць у такім фармаце. Як гаворыцца, «куй жалеза, пакуль гарачае».
www.youtube.com/watch?v=LXxxDFJF7UI
Праз тыдзень пасля выхаду першага відэа хлопцы заняліся распрацоўкай чарговых ролікаў. Да каманды паступала шмат камерцыйных прапаноў, але ад рэкламы хлопцы вырашылі адмовіцца.
«Мы знялі ўжо тры эпізоды і адышлі ад рэкламы, — дадае Глеб. — Гэта цяпер больш забаўляльны праект. Калі людзям заходзіць такі фармат, мы будзем працягваць здымаць. Калі шчыра, то асабіста я атрымліваю задавальненне ад гэтай працы, хоць яна і вельмі складаная і затратная. На тры хвіліны выпуску сыходзіць каля трох тыдняў бесперапыннай працы».
Чарговы выпуск творчай каманды будзе пра Ольшанджедес (мікрараён Альшанка). Хлопцы адкрытыя да новых ідэй.
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…