У Альшанцы з’явіцца крама з кафэ, а на Карскага — ветклініка: што адкрыецца ў Гродне ў бліжэйшы час

Зямельныя ўчасткі пад гандлёвыя аб’екты, ветклініку, зарадную станцыю для электрамабіляў і СТА могуць быць прададзеныя ў пачатку 2019 года. Аўкцыёны пройдуць 8 студзеня 2019 года, піша «Вячэрні Гродна».

Адзін з самых буйных праектаў - гандлёвы цэнтр з рэстаранам або кафэ ў Альшанцы. Намечана будаўніцтва крамы з харчовымі і нехарчовымі таварамі. Там знойдзецца месца і аб’екту грамадскага харчавання. Будынак будзе 1−2-павярховым, зменнай вышыні з адміністрацыйнымі і дапаможнымі памяшканнямі. Пачатковы кошт ўчастка ў 37 сотак — звыш 87 тысяч рублёў.

Будаўніцтва ветэрынарнай клінікі запланавана на вуліцы Карскага. Яна зойме 47 сотак і будзе спецыялізавацца выключна на аказанні ветэрынарных паслуг і ўтрыманні хатніх гадаванцаў. Пачатковы кошт ўчастка — звыш 187 тысяч рублёў.

На вуліцы Багуцкага прапануецца размясціць стацыянарную станцыю для хуткай зарадкі электрамабіляў. На прыпынку грамадскага транспарту «Медыцынскі універсітэт» на БЛК пабудуюць нестацыянарны гандлёвы павільён з навесам.


Электрамабіль беларускай вытворчасці: калі з’явіцца і колькі будзе каштаваць


Падзяліцца

Апошнія запісы

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025