У салоне 43-гадовы мужчына працаваў адзін: ён прадаваў тэлефонныя апараты і аказваў кліентам дапамогу ў падключэнні да сеткі аператара. Збываючы тэлефоны міма касы, зарабіў больш за 44 тысяч рублёў, піша «Перспектыва».
Ніякіх нараканняў з боку кіраўніцтва да яго не было, наадварот, працаўнік быў на добрым рахунку, распавядае падрабязнасці крымінальнай справы старшы пракурор аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства УСК па Гродзенскай вобласці Дзмітрый Мельнікаў. Гэтым мужчына і скарыстаўся. Калі яму спатрэбіліся грошы на будаўніцтва жылля, прыдумаў няхітры спосаб заробку. Улічваючы, што сістэма справаздачнасці ў арганізацыі даволі складаная, спадзяваўся, што нястачу заўважаць не адразу. Як пазней ён тлумачыў следчаму, сродкі хацеў вярнуць у краму, зыходзячы з даходу.
Схема злачыннай дзейнасці выглядала наступным чынам: абвінавачваны прапаноўваў знаёмым набыць тэлефон у салоне па заніжаным кошце. Казаў, што праходзіць акцыя. Жадаючыя знаходзіліся хутка. Грошы ад продажу мужчына забіраў сабе. У выніку за тры гады «зарабіў» больш за 44 тысяч рублёў, правёўшы міма касы больш за сто мабільных тэлефонаў.
Але ў канчатковым выніку нястача ўсплыла, і злачынная схема была раскрытая. У дачыненні да работніка салона сотавай сувязі распачалі крымінальную справу па факце махлярства ў асабліва буйным памеры. Абвінавачаны сваю віну прызнаў цалкам, аказваў садзейнічанне следству, у поўным аб’ёме кампенсаваў арганізацыі прычыненую шкоду. Суд прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на чатыры гады з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з улікам, захоўваннем матэрыяльных каштоўнасцяў тэрмінам на 5 гадоў. Аднак, улічваючы змякчальныя віну акалічнасці, суд адтэрмінаваў пакаранне на 3 гады.
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…