*100# пераносіцца ў «Мой МТС». Баланс праверыць можна будзе толькі ў мабільным дадатку

МТС пераносіць запыт балансу пры дапамозе *100# у дадатак «Мой МТС» для актыўных data-карыстальнікаў. Для ўладальнікаў смартфонаў дадатак «Мой МТС» паступова стане асноўным спосабам праверкі балансу асабовага рахунку, а запыт *100# з часам перастане дзейнічаць. Для абанентаў, якія выкарыстоўваюць кнопкавыя тэлефоны, праверка балансу пры дапамозе *100# застанецца даступнай.

«Мой МТС» — дадатак, які дазваляе сачыць за станам свайго асабовага рахунку, колькасцю мабільнага трафіку, хвілін, SMS. На дадзены момант дадаткам скарысталіся больш за 1 000 000 абанентаў. Таксама дадатак дазваляе змяняць тарыфныя планы, падключаць і адключаць паслугі і сэрвісы, сачыць за балансам блізкіх, глядзець рэшткі трафіку на SIM-картах, устаноўленых у мадэмах і іншых прыладах, без званкоў у кол-цэнтр і наведвання салонаў сувязі.

— Чаму сачыць за балансам з дапамогай «Мой МТС» зручна?

Дадзеныя пра баланс размешчаны на галоўнай старонцы прыкладання. Вы можаце наладзіць яе пад сябе, выбраўшы найбольш важную інфармацыю. Раяць усталяваць віджэт, тады баланс асабовага рахунку заўсёды будзе перад вачыма на экране смартфона.

— Ці можна будзе праверыць баланс, калі на рахунку мінус?

Так, магчыма.

— Якія яшчэ перавагі ёсць у «Мой МТС»?

Інтэрнэт-трафік у дадатку «Мой МТС» не тарыфікуецца, нават у роўмінгу.

— Як праверыць баланс у роўмінгу?

Рэкамендуюць усталяваць, аўтарызавацца і ўвайсці ў дадатак да выезду за мяжу. Інтэрнэт-трафік у «Мой МТС» у роўмінгу не тарыфікуецца. Калі плануеце карыстацца мабільным інтэрнэтам у роўмінгу, пажадана загадзя падключыць паслугу «Unlim за мяжой».

— Ці ёсць альтэрнатыўныя варыянты праверкі балансу?

Можна тэлефанаваць у кол-цэнтр па кароткім нумары 0890 або па гарадскім тэлефоне 237 98 98. Падрабязнасці - па спасылцы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025