Гродзенскія мытнікі спынілі ўвоз на тэрыторыю Еўразійскай эканамічнай саюза буйной партыі гашышу. Грамадзяне Расіі спрабавалі перамясціць наркотыкі ў паліўным баку «VolkswagenPassat» праз пункт пропуску «Брузгі».
Легкавы аўтамабіль, у якім знаходзіліся кіроўца і пасажырка, ішоў па «зялёным калідоры». Гродзенскія мытнікі прасканавалі аўтамабіль з прымяненнем інспекцыйна-надгляднага комплексу, пасля да мытнага надгляду была прыцягнута кіналагічная служба.
У выніку з тайніка, абсталяванага ў паліўным баку аўтамабіля, выняты 32 скруткі, упакаваных у палімерныя пакеты, агульнай вагой 10,5 кг. У адным са скруткаў знаходзілася чатыры брыкеты са спрэсаваных смалістым рэчывам цёмна-карычневага колеру, якое па заключэнні эксперта Упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гродзенскай вобласці з’яўляецца небяспечным наркатычным сродкам — гашышам. Астатнія скруткі з рэчывам ў цяперашні час знаходзяцца на экспертызе.
www.youtube.com/watch?v=in030q436rs
За незаконнае перамяшчэнне праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь наркатычных сродкаў Гродзенскай рэгіянальнай мытняй у дачыненні да групы асоб распачата крымінальная справа па ч.2 ст.328−1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…
У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…
У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…
На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…
На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…