МТС абсталяваў кропкамі Wi-Fi 26 гродзенскіх аўтобусаў. Заказчыкам выступіў Гроднааблаўтатранс. Аўтобусы з Wi-Fi цяпер курсуюць па міжгародніх і міжнародных маршрутах. Іх пасажыры могуць карыстацца інтэрнэтам бясплатна.

Wi-Fi з’явіўся ў аўтобусах, якія ходзяць паміж Гродна і Мінскам. Камфортней сталі і паездкі з абласнога цэнтра да Ашмянаў, Астраўца, Ліды, Ваўкавыска, Воранава, Навагрудка і Смаргоні. Бясплатны інтэрнэт таксама даступны на міжнародным маршруце, які злучае Гродна і Гданьск, Гродна і Затоку.

«З'яўленне Wi-Fi у транспарце дазваляе павысіць ўзровень камфорту падчас паездкі. Многія
аўтобусныя перавозчыкі пачалі прадастаўляць бясплатны інтэрнэт, ствараючы тым самым
дадатковыя зручнасці для пасажыраў. Цяпер можна праверыць пошту, паслухаць музыку
або паглядзець ролікі, пакуль знаходзішся ў дарозе», — адзначылі ў МТС.

Для таго каб карыстацца бясплатным Wi-Fi, трэба прайсці ідэнтыфікацыю: пры першым
наведванні карыстальнік аўтаматычна перанакіроўваецца на Партал аўтарызацыі, дзе патрабуецца ўвесці нумар мабільнага тэлефона. Пасля гэтага прыйдзе SMS з кодам для падлучэння. Сетка наладжаная такім чынам, каб забяспечыць камфортны сёрфінг адначасова ўсім пасажырам.

Годам раней МТС запусціў Wi-Fi на адным з прыпынкаў Гродна. Знаходзіцца яна па вуліцы Дубко, 17 каля гандлёвага цэнтра OldCity. Бясплатным інтэрнэтам могуць карыстацца мясцовыя жыхары і госці з іншых гарадоў, замежныя турысты.