Андрэй Мармыш заняў трэцяе месца на кантынентальным турніры, які на выходных завяршыўся ў балгарскай Варне, піша «Вячэрні Гродна».
Баец выступаў у вагавай катэгорыі 75 кг. У першай сутычцы Андрэй выйграў бой накаўтам у грэчаскага спартсмена ударам у печань, а ў паўфінале саступіў па рашэнні суддзяў дзеючаму чэмпіёну Еўропы Дзімітару Дзімітраву.
Андрэй Мармыш з’яўляецца выхаванцам гродзенскай школы кёкусінкай і клуба «Сайха Профф». Трэніруецца пад кіраўніцтвам Яўгена Касачука. Зараз Андрэй Мармыш не толькі выступае на спаборніцтвах як спартсмен, але і трэніруе маладых каратыстаў.
Дарэчы, усяго ў шостым першынстве свету Сусветнага саюза кёкусін (KWU) прынялі ўдзел пяць спартсменаў з Гродна, якіх да спаборніцтваў рыхтавалі трэнеры Андрэй Мармыш і Яўген Касачук. Акрамя гэтага, наш рэгіён прадстаўлялі шасцёра лідскіх каратыстаў.
Яўген Касачук прыняў удзел у судзействе спаборніцтваў, атрымаўшы запрашэнне, як афіцыйны суддзя другога чэмпіянату Еўропы і шостага першынства свету KWU.
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…