Навіны

«Павіншуем кожнае дзіця». Навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» стартуе ў Гродне

З 10 снежня ў Гродне стартавала навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці». Падчас яе кіраўнікі мясцовых органаў улады, грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый наведаюць дамы сямейнага тыпу, дзіцячыя інтэрнаты, апякунскія і прыёмныя сем'і.

«З сённяшняга дня па ўсёй краіне і ў нашым горадзе ў тым ліку стартуе акцыя, у рамках якой мы павіншуем кожнае дзіця, — распавядае начальнік аддзела адукацыі Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Сіманчык. — У першую чаргу будзе нададзена ўвага дзецям-сіротам і шматдзетным сем’ям. Не забудзем і пра дзяцей-інвалідаў, алімпіяднікаў і іншых. Будзем наведваць спецыяльныя ўстановы адукацыі, дамы сямейнага тыпу, бальніцы і іншыя ўстановы».

Стартуе акцыя «Нашы дзеці» ў Гродне вялікім святам у абласным Палацы творчасці дзяцей і моладзі, куды запрошаны больш за сто юных гродзенцаў.

Падзяліцца
Меткі: дзеці

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025