Фота: politring.com
Менш чым за тыдзень у службы «адно акно» ў Гродне па пароль-лагін для доступу да Адзінай парталу электронных паслуг звярнулася 17 чалавек, піша «Вячэрні Гродна».
«Адно акно» адміністрацыі Ленінскага раёна абслужыла сем чалавек, адміністрацыі Кастрычніцкага раёна — дзесяць. У гарвыканкам не прыйшло ніводнага чалавека.
Каб даведацца, ці патрапіў у базу грамадзян, якія не занятыя у эканоміцы, неабходна зарэгістравацца на Адзіным партале электронных паслуг і завесці асабісты кабінет. Для рэгістрацыі неабходна мець лагін і пароль. Іх атрымліваюць у раённых ці гарадскіх службах «адно акно».
Працэдура займае 10−15 хвілін. Пры сабе трэба мець пашпарт. Вас папросяць напісаць заяву аб выдачы унікальнага ідэнтыфікатара, паказаўшы Ф. І. І., дату нараджэння, месца прапіскі і пражывання, пашпартныя дадзеныя, тэлефон, адрас электроннай пошты. Робіцца запыт, пасля чаго вы атрымліваеце дадзеныя, якія можаце ўвесці праз любую электронную прыладу з выхадам у інтэрнэт.
У асабістым кабінеце ў раздзеле «Праца і занятасць» выбіраеце паслугу «Прадастаўленне звестак аб аднясенні грамадзяніна да незанятых у эканоміцы» і пацвярджаеце заказ. Некалькі хвілін — і атрымаеце адказ.
«Не, вы не аднесены да незанятых у эканоміцы. Звесткі прадастаўлены за 3 квартал 2018 года" — так будзе выглядаць адказ у выпадку, калі вас у базе няма. Спіс абнаўляецца штоквартальна, таму праходзіць такую працэдуру лепш раз у тры месяцы.
Калі ваша імя апынулася ў базе, можна аспрэчыць свой статус. Для гэтага трэба звярнуцца ў камісію пры адміністрацыях і гарвыканкамах. Пры сабе варта мець дакументы, якія даказваюць вашу правату.
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…