У чарговым матчы чэмпіянату Беларусі «Нёман» у Салігорску 7 снежня паказаў ўпэўненую гульню і абыграў мясцовы «Шахцёр».
«Шахцёр» — «Нёман» 0:3 (0:1, 0:0, 0:2)
галы:
15:56 0:1 — С.Маляўка (Дзярлюк)
50:08 0:2 — Грышанаў (А. Маляўка, C. Маляўка)
58:55 0:3 — Ляўша (Коршунаў, Рэмезаў, — П.В.)
Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў:
— У нас быў добры хакей. Каманды гулялі на прыстойных хуткасцях. Памылкі былі і ў нас, і ў суперніка. Але свае магчымасці мы выкарыстоўвалі, гуляючы ў абароне, перахапілі дзве шайбы, забілі. Даволі шмат даводзілася абараняцца. Лічу, што выканалі тое, што было неабходна, уважліва згулялі ў абароне. Практычна ўсе моманты, якія стварала каманда-гаспадар, мы «накрывалі». Адзінае, чым застаўся незадаволены, — гэта тое, што не рэалізавалі большасць. У нас было 4 хвіліны ў другім перыядзе, але не атрымалася, — «Шахцёр» моцна нас накрываў.
Пасля перамогі над «Дынама» і «Шахцёрам» гродзенцы наблізілася да другога месца ў турнірнай табліцы і маюць яшчэ ў запасе два матчы.
Свой наступны матч «Нёман» правядзе 9 снежня ў Мінску супраць лідэра турнірнай табліцы — «Юнацтва».
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…