Першы моцны снегапад сёлетняй зімы накрыў  Гродна 7 снежня. Камунальныя службы прыкладваюць усе сілы, каб расчысціць дарогі і двары ад снегу.

З самай раніцы на вуліцы горада выйшла больш за 30 адзінак тэхнікі, у тым ліку на падсыпку дарог – 17. Дзяржаўтаінспекцыя суправаджае спецтэхніку.

Сіноптыкі паведамляюць, што снег у Гродне затрымаецца ненадоўга – неўзабаве ён растае. У выходныя чакаецца пацяпленне і дажджы.

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]