Разумны дом, кіраванне даўгамі і дыягностыка здароўя праз смартфон. Як прайшоў паўфінал конкурсу бізнес-праектаў Investor Day

1 снежня прайшоў паўфінал конкурсу бізнес-праектаў Investor Day. 23 каманды прадставілі свае стартапы перад экспертнай радай. Па выніках другога адборачнага тура, у фінал прайшлі 14 стартапов.

Сярод іх:

● FindMe — аўтаматычная апрацоўка малюнкаў і ідэнтыфікацыя сілуэту чалавека падчас пошукава-выратавальных аперацый.
● Kinguru — пляцоўка для нэтворкінга, дзе кожны можа паспрабаваць сябе ў ролі спікера.
● DebtPay — сэрвіс па кіраванні даўгамі.
● Pollalot — дыялогавыя онлайн-апытанні метадамі штучнага інтэлекту і машыннага навучання.
● Oyper — тэхналогіі, заснаваныя на кампутарным зроку і машынным навучанні, для онлайн прадаўцоў адзення, абутку і аксесуараў.
● DACO — блокчэйн у дабрачыннасці. Збор сродкаў на смарт-кантракты для празрыстага і кіруемага выкарыстання ахвяраванняў.
● KitchenHub — KitchenHub helps restaurants increase their revenue by connecting to multiple online ordering services and relieving a pain of managing them.

● ISmartTrans — міжнародны лагістычны сэрвіс на аснове стварэння алгарытму аптымізацыі грузаперавозак з выкарыстаннем штучнага інтэлекту і тэхналогіі блокчэйн.
● CoMission — медыя, якое распрацоўвае і распаўсюджвае пакрокавыя інструкцыі на розныя складаныя тэмы, часцей з юрыдычным складнікам.
● QOLOS — гэта сістэма кіравання домам, якая самападключаецца і саманаладжваецца, што эканоміць людзям час і значна спрашчае працэс узаемадзеяння.
● Aimtalk — канструктар разумных чат ботаў з выкарыстаннем нейронавых сетак і машыннага навучання без навыкаў праграмавання
● Воблачнае CRM «StickCRM» — укараненне «StickCRM» дазваляе павысіць кампаніям прыбытак дзякуючы выключэнню памылак менеджэраў і скарачэння часу апрацоўкі заказаў.
● Тэра Электра — вытворчасць электрамабіляў з хутказдымнымі батарэямі і вулічнай сеткі экспрэс-замены батарэй, стварэнне блокчэйн біржы вугляродных крэдытаў для вытворцаў і карыстальнікаў электратранспарту.
● Skinive.com — воблачнае нейрасеціва па аўтаматычнай маркіроўцы і сегментацыі медыцынскіх дадзеных на малюнках са смартфонаў і медыцынскіх прылад для задач дыягностыкі здароўя чалавека.


У Мінску адбудзецца конкурс бізнес-праектаў «Investor Day»


Без каштоўнай зваротнай сувязі і карысных знаёмстваў не застаўся ніхто. Завяршыўся конкурс нефармальнай часткай Startup Night, дзе фіналісты атрымалі памятныя прызы ад арганізатараў. Для ўдзельнікаў мерапрыемства, якіх сабралася больш за 300, былі арганізаваны розныя пункты актывацыі і музычная праграма. Усе жадаючыя змаглі паглядзець бізнес-батлы: «Вучыцца або прадпрымаць» — апанентамі выступілі Аляксей Купрэеў і Сяргей Громаў; «Правільныя грошы ці Грошы не пахнуць» (Сяргей Сулімаў, Ігар Юрчанка), паўдзельнічаць у арганізаваным нэтворкінгу, паслухаць выступ Вадзіма Нарэйкі «Дрэнныя парады AI праектам».

5 снежня для фіналістаў прайшоў інвестыцыйны савет, дзе ў кожнага была магчымасць больш падрабязна расказаць пра свой праект і атрымаць інвестыцыі на яго развіццё.

Конкурс «Investor Day» праводзіцца Грамадскім аб’яднаннем «Таварыства садзейнічання інавацыйнаму бізнэсу» у рамках праекта «Стварэнне ўстойлівай інфраструктуры для падтрымкі развіцця стартапаў і малога бізнесу ў рэгіёнах Беларусі», які рэалізуецца пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

Праекты ацэньвалі: Аляксандр Патуцін (Беларуская супольнасць інжынераў, інтэрнэт рэчаў IoT Belarus); Яўген Бондарец (Reklamator.by); Малькова Юлія (Дырэктар кліенцкага сэрвісу ў кампаніі ТАА «Адміксер Бай»); Сяргей Кузьменка (Web and Market); Інга Мядзведзева (Эксперт па выбудоўванні аддзелаў продажаў і сістэм бізнесу); Валерый Каменскі (Klika Tech); Даніэль Крутцына (Кіруючы партнёр кансалтынгавай кампаніі Civitta); Аляксандр Захаркевіч (BS-Group); Яўген Лахманов (сузаснавальнік і CEO Cuspy Technology Group); Андрэй Кузняцоў (1pro).

Падзяліцца

Апошнія запісы

Супрацоўнікаў «Гродна Азот» працягваюць судзіць за распаўсюд экстрэмізму

Завадчане працягваюць прыцягвацца па артыкуле 19.11 КаАП. Гэта нягледзячы на неаднаразовыя заклікі перагледзець свае сацыяльныя…

23 снежня 2024

«Самі-ведаеце-хто». Гродзенцаў Георгія Роя і Аліну Коўшык цяпер нельга называць

23 снежня ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унеслі акаўнты ў Facebook і візуальны матэрыял гродзенцаў…

23 снежня 2024

Яшчэ адзін папулярны гродзенскі партал прызналі экстрэмісцкім

Сайт і сацсеткі сайта Grodno.in прызналі экстрэмісцкімі. Так вырашыў суд Ленінскага раёна Гродна 20 снежня.…

23 снежня 2024

Новыя суддзі, суд за салідарнасць, 36 «пікетаў». Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

Новыя суддзі з'явіліся ў Гродне і вобласці па ўказе Лукашэнкі. Жыхара Навагрудка судзяць за атрыманне…

23 снежня 2024

У цэнтры Гродна прадаюць атмасферную кавярню — у камплекце ідзе кавамашына за $ 18 000

На пляцоўцы «Куфар» з'явілася аб'ява аб продажы гродзенскай кавярні «Чашки&ложки». Установа ўжо чатыры гады працуе…

23 снежня 2024

Для былой адміністрацыі на Савецкай шукаюць арандатараў - там прапануюць адкрыць салон прыгажосці

Аб'явы аб здачы памяшканняў у арэнду з'явіліся ў Instagram-акаўнце royal.grodno і на “Куфары”. У аб'явах…

23 снежня 2024