У чарговым матчы чэмпіянату Беларусі «Нёман» 5 снежня гасцяваў у Маладзечне ў мясцовага «Дынама». У першай палове сустрэчы гульня для гродзенцаў складвалася ўдала, але з-за расслабленасці ў другой, чырвона-чорныя ледзь не ўпусцілі перамогу над супернікам. Выніковы лік матчу 4:3 на карысць «Нёмана».
Гродзенцы пачалі гульню актыўна і ў першым перыядзе адзначыліся трыма забітымі шайбамі. У другой дваццаціхвілінцы «Нёман» зменшыў абароты: сам аднойчы вызначыўся і даў супернікам закінуць шайбу. Не зладзіўся ў каманды Пушкова трэці перыяд, у якім «Дынама» закінула дзве шайбы і ледзь не зраўняла лік. Але «Нёману» ўдалося выстаяць пад націскам суперніка і павезці з Маладзечна каштоўныя 3 ачкі.
«Дынама-Маладзечна» — «Нёман» 3:4 (0:3, 1:1, 2:0)
галы:
11:19 0:1 — А.Маляўка (C.Маляўка)
13:06 0:2 — Арлоў (Дзярлюк)
13:59 0:3 — Кіслы (Рэмезаў)
24:50 1:3 — Кучкiн (Яфіменка, Каракулька, — бол.)
34:27 1:4 — Дзярлюк (Сцяпанаў)
43:57 2:4 — Воранаў (Журня, Землянкiн)
52:33 3:4 — Землянкiн (Кучкiн)
Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў пасля матчу:
— Добры пачатак матчу, выдатна правялі першы перыяд, прымусілі суперніка памыляцца. Забілі добрыя галы і павялі ў ліку. Пасля такога лiку бывае, што каманда не тое, што расслабляецца, а супернік пачынае больш актыўна гуляць, яму трэба адыгрывацца, у выніку чаго мы дапусцілі некалькі памылак, прапусцілі, давялі да «валiдольнай» канцоўкі. Хоць, на працягу ўсяго матчу мы нядрэнна выглядалі і заслужылі перамогу.
Турнірная табліца выглядае наступным чынам:
Свой наступны матч «Нёман» правядзе 7 снежня ў Салігорску і сустрэнецца з «Шахцёрам».
"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…