Незвычайную аб’яву можна ўбачыць у адным з пад’ездаў дома № 6 па вуліцы Савецкай. Яе павесілі яшчэ ў 1973 годзе, але да гэтага часу ніхто так і не зняў.

На абвестцы наступная інфармацыя:

«Тав. жыхары! У сувязі з фаббаваннем панэляў трэба іх памыць у самы кароткі тэрмін. 11 / XII 1973 г. 2

Хто напісаў і павесіў гэтУ аб’яву ў 1973 годзе, сёння ніхто не можа дакладна сказаць. Жылымі засталіся толькі дзве кватэры на цэлы пад’езд.

«Так, гэта аб’ява з тых часоў, калі ў пад’ездзе рабілі рамонт. Некалькі гадоў таму нехта зняў з дзвярэй металічную шыльду, а пад ёй аказалася аб’яву 1973 года. Ужо прайшло некалькі гадоў, як знялі тую шыльду, а паперка ўсё яшчэ вісіць. Сёння на аб’яву мы ўжо і не зважаем, але і прыбіраць яе не спяшаемся «, — распавяла жыхарка дома Тамара.

Дом № 6 на вуліцы Савецкай быў пабудаваны ў 18 стагоддзі. У будынку доўгія гады размяшчаліся навучальныя ўстановы, а пасля Другой сусветнай вайны сюды засялілі сям'і вайскоўцаў.