Работы па ўладкаванні новага кафэ на вуліцы Ажэшкі пачаліся з лета. Ва ўстанове, якая будзе знаходзіцца ў будынку пачатку XX стагоддзя, націск будзе зроблены на традыцыйную беларускую страву з бульбы – дранікі.

Калі адкрыецца кафэ яшчэ невядома. Зараз у памяшканні ідзе капітальны рамонт, таксама ідзе збор патрэбнай дакументацыі. З канца верасня ў інстаграме з’явіўся акаўнт “Дранікі Гародня”, дзе час ад часу з’яўляюцца пасты як з стравамі, так і з працэсам рамонту памяшкання.

Будынак 1900 года пабудовы на вуліцы Ажэшкі, 35 фонд «Гроднааблмаёмасць» спрабаваў прадаць з лістапада 2016 года. Толькі праз год, у сёмым па ліку аўкцыёне, яго прадалі па значна зніжанай цане.

Плануецца, што ўжо у 2019 годзе гэты будынак ажыве. На першым паверсе будзе працаваць кавярня “Coffee Sound” (яна ўжо там размешчна) і кафэ “Дранікі Гародня”. На другім паверсе адкрыюцца офісы.

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]