Недахоп спартыўнага інвентара, паездкі за мяжу ў працоўны час, парушэнне правілаў дзяржзакупак — такія парушэнні былі агучаныя на калегіі КДК Гродзенскай вобласці, які праверыў, як расходуюцца бюджэтныя грошы ў сферы спорту, піша «Вячэрні Гродна».
Забяспечанасць спартыўных устаноў інвентаром складае ў сярэднім 67%, аднак самы нізкі паказчык адзначаецца па Гродна — усяго толькі 37%. Акрамя таго, многія клубы і школы парушаюць правілы дзяржзакупак, што вядзе да неапраўдана высокага расходавання грошай. Напрыклад, Лідская дзіцячая спартыўная школа па хакеі з шайбай адрамантавала аўтамабіль за 22 тысячы рублёў без разгляду іншых прапаноў. Так жа зрабілі і ў баскетбольным клубе «Прынямонне», дзе аплацілі праезд на спаборніцтвы на суму 8 тысяч рублёў.
Акрамя таго, некалькі работнікаў гэтага баскетбольнага клуба адсутнічалі на сваім працоўным месцы, так як працавалі па сумяшчальніцтве ў іншых месцах. Таксама работнікі футбольных клубаў «Нёман» і «Ліда» ў асабістых мэтах выязджалі за мяжу ў працоўны час, паведамілі ў Камітэт дзяржкантролю.
У выніку праверка выявіла парушэнне бюджэтнага заканадаўства на суму 1,8 мільёнаў рублёў, у бюджэт даналічана 2,7 мільёна рублёў падаткаў і пеня. 12 чалавек прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці, да дысцыплінарнай — 16 чалавек, узбуджана 13 крымінальных спраў.