Таемны Зюзя: гродзенцаў запрашаюць ўсляпую абмяняцца падарункамі (і паглядзіце, якія падарункі рабілі летась)

«Мова Нанова» разам з турыстычным агенцтвам «My Travel» распачынае праект «Таемны Зюзя». Гродзенцы, якія далучацца, будуць называцца Зюзікамі, і ўсляпую абмяняюцца навагоднімі і каляднымі падарункамі.

Што ад вас патрабуецца?

Ад Вас патрабуецца падрыхтаваць падарунак і перадаць яго ў маёнтак Зюзі, што знаходзіцца па адрасе: г. Гродна, вул. Карла Маркса, 31/121 (офіс турагенства «My Travel»).

Можна падрыхтаваць дадатковы падарунак, які будзе перададзены дзеткам з Панямунскага дзіцячага дома. Узрост дзяцей ад 3 да 18 год. Гэта могуць быць цацкі або больш практычныя рэчы (пальчаткі, тапачкі, касметычныя сродкі і г. д.).

Пасля таго, як у маёнтку будуць усе падарункі, пачнецца самае цікавае: Зюзя будзе раздорваць іх усім удзельнікам.

З чаго пачаць?

Для зручнасці праект падзяляецца на этапы. Першы этап: з 3 па 15 снежня — рэгістрацыя Зюзікаў. Другі этап: з 16 па 22 снежня — перадача падарункаў у маёнтак Зюзі. І трэці - з 26 па 30 снежня — дастаўка і атрыманне падарункаў. Падрабязную інструкцыю чытайце у Фэйсбуку або Укантакце.

Важна выканаць некаторыя правілы:

*падарунак павінен каштаваць не менш чым 15 беларускіх рублёў. Скажам, каб не было камусьці крыўдна атрымаць шакаладку ў адказ на падораны Айфон. Калі ў падарунак укладзена асабістая праца, і вы не можаце аб’ектыўна ацаніць кошт, то парайцеся з сябрамі.

*падарунак павінен быць запакаваны ў непразрыстую паперу.

*на асноўным падарунку павінен быць указаны нумар, які вы атрымалі пры рэгістрацыі.

**калі вы падрыхтавалі і дадатковы падарунак па лісце да Зюзі, то на ім укажыце «Зюзіку №__» і нумар таго, каму прызначаецца падарунак (кошт гэтага падарунка не мае значэння). Тут можна ўказаць і ад каго падарунак.

*забараняецца перадаваць падарункі, якія вам не спатрэбіліся, альбо рэчы, якія ўжо былі ў карыстанні (б/у). Ну, калі вы, канечне, не ўпэўнены, што гэта супер патрэбны і карысны падарунак.

*рыхтуйце падарункі ўнісэкс, каб, часам, дзяўчыне не трапіўся чыста мужчынскі падарунак, а хлопцу — жаночы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025