22-гадовая Маргарыта Мартынава стала ўладальніцай тытула «Міс топ-мадэль Еўропы». Яна прадстаўляе Беларусь у фінале аднаго з самых прэстыжных конкурсаў прыгажосці - Miss Supranational 2018, які праходзіць у Варшаве, паведамляе АНТ.
За карону Miss Supranational 2018 змагаюцца дзяўчыны з больш за 70 краін свету. Фінальнае шоу адбудзецца 7 снежня. Тэлеверсію прэстыжнага тэлевізійнага конкурсу прыгажосці 15 снежня ў вячэрнім эфіры пакажа тэлеканал АНТ.
Маргарыта Мартынава родам са Слоніму, дзяўчыне 22 гады. Маргарыта скончыла філалагічны факультэт ГрДУ ім. Янкі Купалы па спецыяльнасці «Сучасныя замежныя мовы» і цяпер працуе настаўніцай у сярэдняй школе № 39 г. Гродна.
Нагадаем, у маі 2018 года Маргарыта Мартынава заваявала тытул «I Віцэ-міс Беларусь». Годам раней дзяўчына стала першай на конкурсе «Каралева прыгажосці - Міс Гродна». У 2016 годзе Маргарыту прызналі самай прыгожай дзяўчынай у ГрДУ ім. Янкі Купалы.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…