Гродзенскія яўрэі сабраліся ўвечары 2 снежня ў Вялікай харальнай сінагозе, каб адзначыць свята Ханукі. Традыцыйна святкаванні пачаліся з запальвання галоўных свечак балконе сінагогі.
Асноўная традыцыя Ханукі - цырымонія запальвання свечак. У Гродне яна пачынаецца з таго, што рабін Іцхак Кофман і старшыня абшчыны Барыс Квяткоўскі запальваюць першыя дзве вялікія ханукальныя свечкі, якія ўсталяваныя на фасадзе сінагогі. Сёлета ўпершыню разам з запальваннем свечак прайшоў салют.
«Мы імкнемся зрабіць вялікае свята, каб да нас прыходзіла больш людзей. Наша мара — рабіць святы яшчэ лепш. Галоўнае, каб людзям было прыемна і ўтульна ў нас і каб яны адчувалі, што сінагога гэта іх дом», — распавёў рабін Іцхак Кофман.
Пасля запальвання галоўных свечак рабін запрасіў усіх гасцей свята ў вялікую залу сінагогі, дзе была падрыхтавана канцэртная праграма, а таксама пачастункі. У гэтае свята на стале ў яўрэяў абавязкова павінны быць ханукальныя пончыкі і дранікі.
У сінагозе маленькіх гродзенцаў вучылі рабіць пончыкі, а таксама распавялі ім гісторыю свята.
Ханука — свята свечак, якое яўрэі адзначаюць штогод на працягу васьмі дзён. Свечкі запальваюць у памяць аб цудзе, які адбыўся ў час асвячэння храма пасля перамогі войскаў Іегуды Макавея над войскамі цара Антыёха ў 164 годзе да н.э. Гэтае свята вельмі важнае для яўрэяў, бо сімвалізуе, што вера ў Бога вечная, і ёсць рэчы, у прыватнасці духоўныя, якія нельга ў чалавека адабраць.
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…
Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…
Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…