Гэтай зімой у вобласці традыцыйна пройдуць лыжныя забегі, спаборніцтвы па біятлоне, аматарскія турніры па хакеі, масава адзначаць сусветны дзень снегу. Усяго запланавана звыш 150 розных мерапрыемстваў, піша «Гродзенская праўда».
Праводзіць спаборніцтвы і масава арганізаваць актыўны адпачынак дазволіць арганізацыя лядовых пляцовак і лыжных трас ва ўсіх кутках Гродзеншчыны. І перш за ўсё ля школ і іншых устаноў адукацыі: тут створаць звыш 240 лядовых пляцовак і лыжных трас.
У раёнах да падрыхтоўкі пляцовак ужо прыступілі. У парку актыўнага адпачынку «Каробчыцкі Алімп» у прыгарадзе Гродна ўключылі снегавыя гарматы. Зімовы сезон тут адкрыўся 1 снежня: аматары апрабавалі ўжо цюбінгавую трасу. Цюбінгавую трасу плануюць адкрыць і ў Лідзе.
Плануецца, што ў гэтым зімовым сезоне будуць працаваць каля 50 пунктаў пракату інвентара. Па традыцыі, размесцяць іх блізка да месцаў масавага адпачынку. Падрыхтавана ўжо каля 5 тысяч пар канькоў і лыж.
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…
Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…
Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…
Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…