Гэтай зімой у вобласці традыцыйна пройдуць лыжныя забегі, спаборніцтвы па біятлоне, аматарскія турніры па хакеі, масава адзначаць сусветны дзень снегу. Усяго запланавана звыш 150 розных мерапрыемстваў, піша «Гродзенская праўда».

Праводзіць спаборніцтвы і масава арганізаваць актыўны адпачынак дазволіць арганізацыя лядовых пляцовак і лыжных трас ва ўсіх кутках Гродзеншчыны. І перш за ўсё ля школ і іншых устаноў адукацыі: тут створаць звыш 240 лядовых пляцовак і лыжных трас.

У раёнах да падрыхтоўкі пляцовак ужо прыступілі. У парку актыўнага адпачынку «Каробчыцкі Алімп» у прыгарадзе Гродна ўключылі снегавыя гарматы. Зімовы сезон тут адкрыўся 1 снежня: аматары апрабавалі ўжо цюбінгавую трасу. Цюбінгавую трасу плануюць адкрыць і ў Лідзе.


На «Каробчыцкім Алімпе» ўключылі снежныя гарматы. Да выхадных плануюць запусціць трасу для цюбінгаў


Плануецца, што ў гэтым зімовым сезоне будуць працаваць каля 50 пунктаў пракату інвентара. Па традыцыі, размесцяць іх блізка да месцаў масавага адпачынку. Падрыхтавана ўжо каля 5 тысяч пар канькоў і лыж.